Другая кальцавая аўтадарога агульнай працягласцю 158 км будзе пабудавана ў Мінску на працягу сямі гадоў. Гэта прадугледжана ўказам № 532 «Аб некаторых пытаннях будаўніцтва другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, у склад другой МКАД будуць уваходзіць існуючыя ўчасткі аўтамабільных дарог (73 км) і два новыя напрамкі руху аўтатранспарту (85 км).

У 2011–2014 гадах плануецца пабудаваць участак працягласцю 44 км (ад аўтамабільнай дарогі М-3 Мінск — Віцебск да аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча).

У 2014–2017 гадах, паводле ўказа, павінен быць пабудаваны ўчастак працягласцю 41 км (ад аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча да аўтамабільнай дарогі М-1/Е 30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі).

Для рэалізацыі праекта будаўніцтва аўтамабільнай магістралі спатрэбіцца 900 млрд. рублёў. Крыніцай указаных сродкаў вызначаны дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?