Былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін адказаў на некалькі пытанняў «Нашай Нівы».
«Наша Ніва»: Каго падтрымліваеце на гэтых выбарах?
Аляксандр Казулін: Ёсць добрыя кандыдаты, якіх можна падтрымаць. Іх прозвішчы відавочныя. Гэта людзі, якія маюць прафесійны вопыт, добрыя спецыялісты.
«НН»: Саннікава маеце на ўвазе?
АК: І Саннікава, і іншых. Пытанне не ў тым, каб кагосьці падтрымліваць персанальна. Важна падтрымліваць вынікі. А вынікаў няма ні ў каго з кандыдата.
«НН»: А які ў вас прагноз на развіццё паслявыбарчых падзей?
АК: Можа быць абсалютна рознае. Але шанцаў, што Лукашэнка сыдзе няма ніякіх. Ён яшчэ застанецца.
«НН»: Дык тады апазіцыянерам, можа, варта было б зняцца з выбараў?
АК: Калі ўсе між сабой дамовяцца, то гэта было б моцным рашэннем.
«НН»: Дык можна чакаць Вашага з’яўлення ў камандзе аднаго з кандыдатаў?
АК: Я не магу браць удзел у тым, што не прыносіць вынікаў.
«НН»: А як у Вас справы? Былі чуткі, што нібыта Вы эмігравалі з краіны?
АК: У мяне ўсё добра. Я не для таго праз столькі прайшоў, каб з’язджаць.