Нядаўна на станцыі Вільня цягнік пераехаў старца, каторы ішоў рэйкамі. Калі яго даставілі ў бальніцу, то дазналіся, што гэта былы ковенскі гарадскі галава. Ён збяднеў і, не маючы з чаго жыць, на сёмым дзясятку свайго жыцця пайшоў жабраваць.

«НН». № 39. 1910.

Беларусь штогод бясплатна аказвае Расіі паслугі на суму 850 млн даляраў ЗША, заявіў А.Лукашэнка. Гэтая сума ўлучае «базы, транзіт і іншыя паслугі», якія беларускі бок робіць Расіі. Так, 200 млн даляраў мела б каштаваць выкарыстанне Расіяй станцыі папярэджання аб ракетным нападзе ў Ганцавічах, якая па важнасці, на думку Лукашэнкі, не саступае Байкануру. «Але мы гэтую бухгалтэрыю як братнія дзяржавы не выпінаем», — заўважыў А.Лукашэнка.

«НН». № 42.2000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0