Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, народу гэтай краіны, а таксама родным і блізкім загінулых у аўтакатастрофе ў Днепрапятроўскай вобласці.

«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынята вестка аб трагічнай гібелі грамадзян Украіны ў выніку аўтакатастрофы, што здарылася ў Днепрапятроўскай вобласці», — цытуе спачуванне прэс-служба прэзідэнта.

Раніцай 12 кастрычніка ў горадзе Марганец Днепрапятроўскай вобласці на чыгуначным пераездзе лакаматыў урэзаўся ў пасажырскі аўтобус. Кіроўца аўтобуса выехаў на чыгуначны пераезд на забаронны сігнал. Паводле апошніх даных, загінула 43 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Усяго ў аўтобусе, не лічачы вадзіцеля, знаходзілася 50 пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?