Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 верасня 2010 года склаў 9 млрд. 451,3 млн. долараў ЗША пры вызначаным ліміце на 2010 год 11 млрд. долараў ЗША.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, з пачатку года велічыня знешняга дзяржаўнага доўгу павялічылася на 1 млрд. 559,9 млн. долараў ЗША, ці 19,8%.

У структуры дзяржаўнага доўгу крэдыты, прыцягнутыя ўрадам Беларусі, склалі 9 млрд. 269,4 млн. долараў ЗША, павялічыўшыся за студзень-жнівень на 19%.

Крэдыты, прыцягнутыя пад гарантыі ўрада, выраслі ў 1,6 разу — да 181,9 млн. долараў ЗША (на 1 верасня 2010 года).

Знешнім дзяржаўным доўгам з’яўляецца агульная сума асноўнага доўгу Рэспублікі Беларусь па знешніх дзяржаўных пазыках на пэўны момант часу.

За 2009 год знешні дзярждоўг Беларусі павялічыўся ў 2,1 разу — да 7 млрд. 891 млн. долараў (на 1 студзеня 2010 года).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?