Цёмны свет (Тёмный мир)


Расея, 2010, каляровы, 100 хв.

Рэжысёр: Антон Мегердзічаў

Ролі выконваюць: Іван Жыдкоў, Святлана Іванава, Уладзімір Носік, Сяргей Угрумаў, Алена Панова, Ілья Аляксееў, Марыя Кажэўнікава, Ксенія Радчанка, Захар Кунгурэеў

Жанр: Містыка, фэнтэзі

Адзнака: 3 (з 10)

Студэнты-філолагі ў пошуках фальклору забраліся ў глыбокія лясы — і знайшлі муміфікаваную ведзьму. Самая цікаўная дакранулася да ведзьмы — і ў яе ўвайшла ведзьміна сіла. Цяпер за студэнтамі палюе чорны вядзьмар (і па сумяшчальніцтве міністр), які марыць ажывіць свайго гнюснага тату.

Сучасная расейская містыка — вельмі адмысловы жанр. Ягонае прызначэнне — забіваць час гледачоў і дэманстраваць «крутыя эфекты» памерлай імперыі. Пазычаная ў «Начной варты» мантажная няўцямнасць, дзікая сюжэтная мяшанка, дурацкія сацыяльныя спасылкі — і адсутнасць хоць нейкай цэласнасці.

У фільме ёсць паветраныя баі ведзьмаў і чарцей-спецназаўцаў (!), чорны дым, што трасфармуе целы, патапленне дзяўчынкі, намёкі на сэкс, Баба Яга ў белай хламідзе — і актор Уладзімір Носік у ролі прышыбленага прафесара філалогіі.

Усё гэта абцяжарвана натужлівай дэманстрацыяй кампутарных эфектаў, уплішчаных не да месца. «Цёмны свет» — містычная пустышка без усялякай, нават ведзьмінскай, душы.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?