Паміж дзяржавай і каталіцкай царквой склаліся добрыя адносіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з папскім легатам кардыналам Ёзафам Томкам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь выбудоўвае добрыя адносіны з каталіцкай царквой. «Не помню, каб у нас былі супярэчнасці паміж канфесіямі, дзяржавай і канфесіямі. Мы стараемся падтрымліваць мір, таму што гэта аснова стабільнасці дзяржавы. А без стабільнасці не можа быць ні дабрабыту, ні працвітання. У гэтым сэнс усёй нашай палітыкі і ўзаемаадносін нашага кіраўніцтва, улад, у тым ліку і з каталіцкай царквой», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў папскага легата, што каталіцкая царква можа не хвалявацца за сітуацыю, якая складваецца вакол яе ў Беларусі.

«Мая палітыка абсалютна адкрытая ў адносінах да каталіцкай царквы», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць падзяку Папу Рымскаму Бенедыкту XVI за тое, што ён прыслаў у Беларусь «свайго бліжэйшага паплечніка і саратніка». «Спадзяюся, што ў вас застануцца добрыя ўражанні аб нашай краіне і нашым народзе, — адзначыў ён. — Хацеў бы пажадаць працвітання вашай царкве, і каб мы ніколі не мелі ніякіх праблем, як не маем іх і цяпер з каталіцкай царквой, таму што сотні тысяч нашых суайчыннікаў належаць да гэтай канфесіі».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на тэрыторыі былога Савецкага Саюза Беларусь займае другое месца пасля Літвы па колькасці вернікаў-католікаў.

«Гэта аб многім сведчыць, бо сотні тысяч нашых людзей — вернікі. Нашы католікі вельмі прынцыповыя, сумленныя і вельмі веруючыя людзі. Урад і я абавязаны ўлічваць гэты фактар», — сказаў ён, дадаўшы, што дзяржава выбудоўвае добрыя адносіны з каталіцкай царквой.

Звяртаючыся да Ёзафа Томкі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Прашу перадаць майму добраму, я спадзяюся, сябру, Папу Рымскаму Бенедыкту XVI самыя лепшыя пажаданні. Я вельмі добра помню ўсе моманты нашай сустрэчы і нашу размову.

Усе падарункі Папы Бенедыкта XVI знаходзяцца на самым бачным месцы, і хто б ні заходзіў да мяне ў дом, яны бачаць гэтыя падарункі».

У сваю чаргу папскі легат перадаў найлепшыя пажаданні Папы Рымскага прэзідэнту Беларусі і ўсяму беларускаму народу. «Адчуваю, што прыехаў у цудоўную сям’ю», — сказаў ён. Ёзаф Томка адзначыў, што ў яго вельмі добрая нагода для паездкі — святкаванне 300-годдзя асвячэння Мінскага кафедральнага сабора імя Прасвятой Дзевы Марыі. Гэта мерапрыемства запланавана на 9 кастрычніка. «Я вельмі задаволены тым, што знаходжуся тут у якасці спецыяльнага прадстаўніка Папы Рымскага», — дадаў ён.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?