Актывісты «Гавары праўду!» зладзілі ля ГУМа ў Мінску сапраўдны палітычны канцэрт.
Аб намеры ператварыць працэдуру збору подпісаў у шоў удзельнікі кампаніі «Гавары праўду!» ды і сам Някляеў напісалі ў сваіх блогах яшчэ 5 кастрычніка. Абяцалі відовішча. Так яно і выйшла. Апоўдні ў сераду ля ГУМа беларускай сталіцы луналі дзесяткі сцягоў кампаніі Някляева, гучалі песні на яго словы (ужывую і ў запісе), а актывісты актыўна заклікалі мінакоў ставіць подпісы за паэта.

 Саннікаў апярэдзіў Някляева на гадзіну.

Саннікаў апярэдзіў Някляева на гадзіну.

 Падпісваліся за паэта даволі ахвотна.

Падпісваліся за паэта даволі ахвотна.

 Падтрымаць Някляева прыйшлі Вайцюшкевіч і Арлоў.

Падтрымаць Някляева прыйшлі Вайцюшкевіч і Арлоў.

 Някляеў ставіць подпіс за Раманчука.

Някляеў ставіць подпіс за Раманчука.

 Падтрымаць паэта заклікалі маладзёны ў нацыянальных строях.

Падтрымаць паэта заклікалі маладзёны ў нацыянальных строях.

Зінаіда Бандарэнка таксама за Някляева.

Зінаіда Бандарэнка таксама за Някляева.

Што праўда, ля ГУМа подпісы збіралі не толькі за Някляева.

Выпадкова, ці не, але за гадзіну да акцыі «Гавары праўду!» ля крамы з’явілася каля сямі пікетаў Андрэя Саннікава.
Тут жа збіралі подпісы некалькі прыхільнікаў Рымашэўскага і Раманчука. Цікава, што пікеты Саннікава стаялі праваруч ад уваходу ў ГУМ, а някляеўскія амаль усе леваруч. Праўда, сяброў ініцыятыўнай групы Някляева было настолькі шмат, што іншыя пункты збору подпісаў сярод іх губляліся. «Падпісвайцеся за Някляева! Гаварыце праўду!» — грымела з дынамікаў. Людзі падпісваліся даволі ахвотна, але не ўсе. Адзін чалавек, пачуўшы такія заклікі, з’едліва пракаментаваў:
«А чаму не адразу за Пуціна і Мядзведзева?»

З’яўленне самога Уладзіміра Някляева ля пікетаў выклікала сапраўдны ажыятаж сярод журналістаў і прыхільнікаў. Яго адразу ангажавалі прадстаўнікі СМІ і паэт ім адказваў: беларускім — па-беларуску, а расійскім — па-расійску. І тых і другіх цікавіла збольшага адно пытанне — стаўленне кандыдата да расійска-беларускага канфлікту. Някляеў заявіў, што крытыка Мядзведзева ў адрас Лукашэнкі, гэта «самае канкрэтнае і абнадзейваючае, што ён пачуў апошнім часам ад расійскага прэзідэнта». Лідар «Гавары праўду!» таксама зазначыў, што беларускі кіраўнік стаў непрадказальным.

«Калі Лукашэнка ўсвядоміць сваё становішча, то ён сам сыдзе. Калі не, то створыць эканамічны калапс для краіны.
З новым прэзідэнтам і Расія, і Захад будуць размаўляць, з Лукашэнкам — не», — заявіў Някляеў, пасля чаго абвінаваціў у папулізме тых палітыкаў, якія сцвярджаюць, што Беларусь стане сябрам ЕС адразу пасля іх перамогі.

Пасля імправізаванай прэс-канферэнцыі кандыдат пайшоў ставіць свой подпіс за ўсіх дэмакратычных кандыдатаў.

«Гэта спартыўнае спаборніцтва. Я падпішуся за ўсіх дэмакратычных кандыдатаў.
Калі хаця б дзесяць з нас збярэ па сто тысяч подпісаў, то гэта будзе ўжо мільён», — патлумачыў Някляеў. За ўсіх падпісацца не ўдалося — ля ГУМа былі пікеты толькі Раманчука, Саннікава і Рымашэўскага. Следам за лідарам «Гавары праўду!» свае подпісы паставілі і кіраўнікі яго штаба.

Напрыканцы Някляеў праспяваў разам са Змітром Вайцюшкевічам песню на свае вершы, сфатаграфаваўся з Уладзімірам Арловым, ды загадаў сваім актывістам актыўней збіраць подпісы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?