Беларускі форвард хакейнага клуба «Нэшвіл Прэдатарз» атрымаў траўму на трэніроўцы.

У беларуса трапіла шайба, і ёсць падазрэнне, што ў Касціцына-малодшага пералом пальца ногі. Дакладныя тэрміны аднаўлення будуць вядомыя пасля медабследавання.

Чакаецца, што Касціцын прапусціць ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. Тым часам сезон Нацыянальнай хакейнай лігі стартуе ўжо 7 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?