Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал прадстаўнічага турніру ў Токіа.

У паядынку 3-га раўнда адзіночнага разраду супраць францужанкі Марыён Барталі (14) беларуска выйграла першы сэт з лікам 6:2, а затым яе саперніца не змагла працягнуць матч па стане здароўя. Лекары падазраюць у яе вірусную інфекцыю. Такім чынам, у чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Како Вандэвэй (172), якая выйграла ў немкі Джуліі Гаергес (42) - 6:3, 6:0.

Турнір з прызавым фондам $2 млн. завершыцца на кортах японскай сталіцы 2 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?