У Беларусі пакуль захоўваецца чарга на пасяленне ў дамы-інтэрнаты. Пра гэта паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Каралёва 28 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, дзякуючы рэалізацыі Праграмы развіцця і аптымізацыі сеткі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання (2007–2011 гады) чарга паменшылася амаль удвая — з 1 тыс. 370 да 764 чалавек. Акрамя таго, за гады рэалізацыі праграмы ў васьмі ўстановах сацыяльнага абслугоўвання плошчы жылых памяшканняў прыведзены ў адпаведнасць з устаноўленымі санітарнымі нормамі — 7 кв. метраў на чалавека.

Каралёва заявіла, што ўкараненне новых сацыяльных тэхналогій па догляду за састарэлымі і інвалідамі, удасканальванне дзейных форм і метадаў сацыяльнага абслугоўвання ў стацыянарных умовах прадугледжана мерапрыемствамі Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011–2015 гады. Расходы на рэалізацыю мер па развіцці стацыянарных устаноў сацабслугоўвання складуць 291,1 млрд. рублёў.

На сёння ў Беларусі сетка стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання ўключае ў сябе 72 дамы-інтэрнаты, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, у тым ліку 19 — для састарэлых і інвалідаў, 44 — псіханеўралагічныя, 9 — для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання жыве звыш 17,1 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?