Пастанова Саўміна аб павышэньні тарыфнай стаўкі першага разраду і ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб устанаўленьні мінімальнага заробку 400 тысяч рублёў не пакінулі абыякавымі прадстаўнікоў МВФ.

27 верасьня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога прадугледжана устанавіць на лістапад-сьнежань 2010 года мінімальны заробак памерам 400 тысяч рублёў, пагадзінную мінімальны заробак памерам 2360 рублёў. Такім чынам, мінімальная заработная плата павялічыцца на 54,7 працэнта, а пагадзінная мінімальная заработная плата — на 54,2 працэнта.

«Мы не бачым эканамічных падстаў для гэткага значнага росту заробку. Рост заробкаў павінен адпавядаць росту прадукцыйнасьці працы… Мне не зразумела, чым тлумачыцца такое істотнае павышэньне», — заявіла ў інтэрвію Reuters прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

Цяперашняе павышэньне зьяўляецца самым значным за апошнія гады і, як раней ацэньвалі улады, запатрабуе дадаткова каля 7 трыльёнаў беларускіх рублёў і павелічэньня дэфіцыту бюджэту да 3,0% ВУП.

«Падвышэньне заробкаў прывядзе да росту унутранага попыту і росту попыту на імпартныя тавары і паслугі… Гэта азначае пашырэньне дэфіцыту бюджэту і зьмяненьне структуры выдаткаў бюджэту… Ураду трэба будзе генэрыраваць даходы, каб фінансаваць дадатковыя выдаткі, а гэта запаволіць зьніжэньне падатковай нагрузкі», — сказала Калядзіна.

«У рамках праграмы прадугледжваўся пэўны рост заробкаў і пэнсій. Аднак, такое значнае падвышэньне, безумоўна, не адпавядае нашым дамоўленасьцям», — падкрэсьліла яна.

У лістападзе ў Беларусь прыедзе чарговая місія МВФ. Беларускія ўлады са студзеня 2009 года па красавік 2010 года рэалізуюць праграму МВФ stand-by па стабілізацыі плацёжнага балянсу. У рамках гэтай праграмы МВФ выдаў Беларусі крэдыт на 3,5 мільярды даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?