Пастар з амэрыканскага штату Флорыда абвясьціў, што ён адмаўляецца ад свайго пляну спаліць копіі Карану ў суботу, дзевятую гадавіну тэрарыстычных нападаў на ЗША 11 верасьня 2001 году.

Плян Тэры Джонса быў скрытыкаваны прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, а таксама палітычнымі і рэлігійнымі лідэрамі па ўсім сьвеце.

У чацьвер Джонс паведаміў, што адмаўляецца ад сваіх намераў, бо дамовіўся зь імамам ісламісцкага цэнтру, які спрэчна прапануецца адчыніць у Нью-Ёрку побач зь месцам тэрактаў, аб пераносе будаўніцтва ў іншае месца. Імам Нью-Ёрку Фейсал Абдул Раўф заявіў, што ён ня меў ніякіх справаў з Джонсам адносна пераносу цэнтру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?