Паўабаронца беларускай футбольнай зборнай Антон Пуціла, які нядаўна перайшоў з мінскага «Дынама» ў нямецкі «Фрайбург», папрасіў сваіх новых працадаўцаў пісаць яго прозвішча па-беларуску.

Як паведамляе газета Suddeutsche Zeitung са спасылкай на агенцтва DPA, гулец паведаміў, што ён не Putsilo, а Putsila. Ранейшы варыянт (фактычна сумесь рускай з беларускай) выкарыстоўваўся, калі футбаліст гуляў за «Гамбург» у сезоне 2007–2008 гадоў.

Кіраўніцтва «Фрайбурга» адрэагавала неадкладна і пашыла Пуцілу новую футболку. «Над нумарам 21 цяпер напісана Putsila замест Putsilo», — адзначаецца ў паведамленні.

Варта адзначыць, што ў лацінскай транскрыпцыі па-рознаму перадаюцца прозвішчы братоў Глебаў. Старэйшы, Аляксандр, — Hleb, малодшы, Вячаслаў, — Gleb.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?