На 9 верасня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Даляр ЗША — 3.030 беларускіх рублёў

Еўра — 3.849,31

Расійскі рубель — 98,10

Украінская грыўна — 381,85

Кошык валют — 1.045,92

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 4 рублі (0,13%), еўра — знізіўся на 22,46 рубля (0,58%), расійскага рубля — на 0,37 рубля (0,38%), грыўны — на 0,37 рубля (0,38%). Курс кошыка валют знізіўся на 2,88 рубля (0,27%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 9,65 рубля (0,93%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2009 года (1.036,27 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка «еўра/долар» — 1,2704, «долар/расійскі рубель» — 30,8873, «долар/грыўна» — 7,935.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 9 верасня долар купляюць па 3.015–3.035 і прадаюць па 3.040–3.050 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.

На астатніх сегментах наяўнага рынку долар купляюць па 3.030–3.035 і прадаюць па 3.045–3.055 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём курс не змяніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?