Выкід газападобнага аміяку сёння амаль апоўдні зафіксаваны на ААТ «Савушкін прадукт», паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.
На ліквідацыю аварыі накіравана 6 аўтацыстэрнаў, спецтранспарт хімічнай і радыяцыйнай бяспекі, газадымаахоўнай службы.
Цяпер на прадпрыемстве яшчэ вядуцца мерапрыемствы па ліквідацыі аварыйнай сітуацыі. Пакуль вядома, што выкід аміяку адбыўся з пашкоджанага трубаправода. Аварыя адбылася ўнутры памяшкання, выкідаў аміяку ў атмасферу не зафіксавана. Паведамляецца таксама пра двух пацярлых у выніку атручэння парамі аміяку, яны шпіталізаваны.-0-
0
0
0
0
0
0