Парадак дня пятай пазачарговай сесіі быў учора зацверджаны Саветам Палаты прадстаўнікоў. Як паведамілі ў прэс-службе парламента, пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў там не значыцца.

Нагадаем, што пазачарговая сесія парламента прызначаная на 7 верасня. На сёння ў парадку дня сесіі значыцца чатыры пытанні, якія павінны разгледзіць дэпутаты. Гэта праекты Законаў «Аб унясенні дадаткаў і зменаў у Падаткавы кодэкс РБ», «Аб унясенні дадаткаў і зменаў у Бюджэтны кодэкс РБ», «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ на 2011 год» і «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?