Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ягоная агітацыйная кампанія будзе весціся без прыцягнення замежных сродкаў.
Па словах Кастусёва, гэтым кампанія кандыдата ад Партыі БНФ будзе адрознівацца ад кампаніяў усіх іншых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.
«Фінансаваньне палітычнай кампаніі за замежныя грошы несумяшчальнае з інтарэсамі беларускага народу,
« — заявіў Рыгор Кастусёў, вылучаны Партыяй БНФ у прэзыдэнты. «Мы не шукаем замежных «палітычных інвестыцыяў», каб не страціць самастойнасць у сваёй дзейнасці. Мая кампанія на ўсіх стадыях будзе весціся выключна за айчынныя сродкі, толькі за кошт беларускіх крыніцаў фінансавання. Гэта будзе на 100% беларуская кампанія», — адзначыў прэтэндэнт ад Партыі БНФ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?