У выніку выкліканых моцнымі дажджамі паводак у Цэнтральнай Еўропе і краінах Балтыі загінула па меншай меры 15 чалавек.

Праз абільныя ападкі выйшлі з берагоў рэкі, выклікаўшы паводкі, у прыватнасці, у горадзе Багатыні на паўднёвым захадзе Польшчы і Герліцы на ўсходзе Германіі. Сярод загінуўшых тры грамадзяніна Польшчы, тры — Нямеччыны, пяць — Чэхіі і чатыры — Літвы. Яшчэ тры чэха лічацца зніклымі без вестак.

Ваенныя, паліцэйскія і пажарныя па паветры і вадзе эвакуіруюць людзей з зон бедства. Гэта ўжо другая паводка ў Цэнтральнай Еўропе і краінах Балтыі ў гэтым годзе. Мінулая адбылася ў маі і чэрвені. Яе ахвярамі стала 30 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?