Нядаўна «Беларусьфільм» наведалі прадстаўнікі амерыканскай кампаніі MPCA. Прадусары Джасцін Бурш, Патрык Ньювал, рэжысёр і сцэнарыст Эрнэст Барбараш падалі праект баевіка з працоўнай назвай «Зброя» (аўтар сцэнару Аарон Рахсаан Томас). Адну з роляў у гэтым фільме нібыта мае сыграць Жан-Клод Ван Дам.

Кінастудыі прапанавана стаць тэхнічнаю базай кінастужкі, пабудаваць дэкарацыі, падабраць здымачную групу на чале з дырэктарам.

Як паведамілі супрацоўнікі «Беларусьфільму»,

сума, якую прапанавалі студыі за арэнду — 300 тысяч даляраў. Для параўнання, расійскія кінавытворцы за такія паслугі плацяць Нацыянальнай кінастудыі каля мільёна даляраў.

Што да самой карціны, дык тыя, хто бачыў сцэнар адзначаюць, што

«гэта нават не фільм катэгорыі «В»
. (Фільмамі катэгорыі «В» называюць нізкаякасныя, шырспажыўныя карціны). Таксама няма пэўнасці, ці сапраўды ў стужцы будзе здымацца Ван Дам, кажуць на кінастудыі, ці ягонае імя толькі выкарыстоўваецца ў якасці нажыўкі.

Чытаць яшчэ:

Пра экшн-зорак 80-х і 90-х артыкул Лізы Кавальчык:

"Ад Арнольда да Жан-Клода".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?