Мытны кодэкс Мытнага саюза ў адносінах паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам уступіў у сілу з 6 ліпеня 2010 года. Адпаведнае рашэнне замацавана ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Мытнага саюза.

Да адносін паміж трыма краінамі кодэкс прымяняецца з 6 ліпеня бягучага года, а да адносін паміж Расіяй і Казахстанам - з 1 ліпеня 2010 года.

З 6 ліпеня паміж трыма краінамі ўтвараецца адзіная мытная тэрыторыя. Кіраўнікі дзяржаў Мытнага саюза дамовіліся аб неабходнасці актывізацыі распрацоўкі пагадненняў па фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы паміж трыма краінамі.

Усе пагадненні па АЭП павінны быць распрацаваны да 1 студзеня 2011 года.

Мыты на нафту і нафтапрадукты будуць знятыя для Беларусі пасля падпісання і ратыфікацыі нашай краінай усяго пакета дакументаў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. Адпаведнае рашэнне замацавана ў Пратаколе аб асобных часовых выключэннях з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, які падпісаны адначасова з рашэннем аб увядзенні ў дзеянне Мытнага кодэкса.

Такім чынам, мыты для Беларусі будуць знятыя аўтаматычна, незалежна ад таго, калі дакументы па АЭП падпішуць і ратыфікуюць Расія і Казахстан. Раней прапаноўвалася зняць гэтыя мыты для беларускага боку толькі пасля падпісання і ратыфікацыі пакета дакументаў па АЭП усімі краінамі - удзельніцамі Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?