Партнёры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва — Беларусь і Шры Ланка — не будуць прадстаўленыя на саміце гэтай арганізацыі ў Ташкенту 10‑11 чэрвеня,
паведаміў Генеральны сакратар арганізацыі Маратбек Іманаліеў.

«Статус партнёра па дыялогу, паводле падпісанага мемарандуму, не прадугледжвае іх удзелу ў саміце. Хаця, як я разумею, у будучыні гэта можа змяніцца», — сказаў Іманаліеў.

У ШАС уваходзяць Расея, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. Іран, Пакістан, Індыя і Манголія маюць статус назіральнікаў, Беларусь і Шры Ланка — партнёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?