Такой колькасці вады наша заходняя суседка не бачыла ўжо больш 150-ці гадоў.
У паўднёвых і заходніх рэгіёнаў краіны давялося эвакуіраваць 3,5 тыс. чалавек. Ахвярамі стыхіі абвешчаныя шасцёра. Шкода, нанесеная стыхіяй, ацэньваецца ў 2 млрд. еўра.За фінансавай дапамогай краіна мае намер звярнуцца да Брусэлю, паведамляе БелаПАН.
Першай ахвярай паводкі стаў Кракаў. У выніку працяглых дажджоў на паўднёвым усходзе краіны галоўная водная артэрыя Польшчы — Вісла — узнялася настолькі, што пад пагрозай апынуўся нават каралеўскі Вавель. Затопленымі аказаліся прыбярэжныя вуліцы і нават асобныя масты.
Калі
Паводка пагражае варшаўскаму заапарку. Яго кіраўніцтва паспешліва рыхтуецца да найгоршага сцэнару развіцця падзей. Прадугледжваецца нават магчымасць адстрэлу жывёл. Заява дырэктара заапарка аб магчымасці такога кроку ўжо выклікала абурэнне жыхароў польскай сталіцы.
Фота Agencja Gazeta.
Фота Agencja Gazeta.
Фота Agencja Gazeta.
Фота Agencja Gazeta.
Фота Agencja Gazeta.
(Надпіс на банэры — Хваля, сыходзь (пераклад аўтарызаваны)). Фота Agencja Gazeta