Падатковая інспекцыя Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці запатрабавала ў валанцёра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Алега Мяцеліцы прадаставіць звесткі пра даходы і маёмасць за перыяд 2004‑2010 гады.
Гэтыя дадзеныя ён абавязаны падаць да 21 траўня.
«Мне сказалі, што ім прыйшоў загад з вобласьці. Я сёння напісаў тлумачэнне, што не магу дакладна прыгадаць усё, што набываў за гэты час. Яны папрасілі падаць зьвесткі хаця б прыкладныя», — сказаў Алег Мяцеліца.
17 траўня ў кватэры актывіста супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус, а ўчора абшукалі ягоную машыну. Як кажа Алег Мяцеліца, ніякага кампрамату яны не знайшлі, цяпер вырашылі падключыць падаткавікоў.
0
0
0
0
0
0