Аляксандр Лукашэнка даручыў усім дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі ў нядзелю, 18 красавіка, у сувязі з пахаваннем прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага і іншых загінулых 10 красавіка ў выніку авіякатастрофы пад Смаленскам абмежаваць трансляцыю забаўляльных праграм з 12.00 да 18.00.
Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.
Кіраўнік дзяржавы прапанаваў недзяржаўным СМІ таксама перагледзець сетку свайго вяшчання ў гэтыя гадзіны.
У 15:40 у нядзелю на БТ паказ фільма Анджэя Вайды «Катынь».
Беларускую дэлегацыю на пахаванні Леха Качынскага і яго жонкі Марыі ў Польшчы ўзначаліць старшыня савета рэспублікі нацыянальнага схода Барыс Батура.
0
0
0
0
0
0