паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Табанюхаў 31 сакавіка на прэс‑канферэнцыі.

Ужо ў красавіку будуць адкрыты гандлёвыя цэнтры на вуліцах Веры Харужай і Кульман, а таксама гіпермаркет у мікрараёне Чыжоўка. Яшчэ тры гандлёвыя цэнтры плануецца адкрыць на працягу года.

Як паведаміў Табанюхаў, на сённяшні дзень у Мінску налічваецца 4.650 прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Да 2014 года плануецца павялічыць іх колькасць яшчэ на 500, прычым амаль 190 прадпрыемстваў будуць адкрыты ўжо сёлета.

Паводле сацыяльных стандартаў, на тысячу жыхароў павінна прыпадаць 320 квадратных метраў гандлёвых плошчаў і 22 пасадачныя месцы ў пунктах грамадскага харчавання. У цэлым сацыяльныя стандарты ў сталіцы захоўваюцца, аднак праблемы існуюць у асобных раёнах горада — Фрунзенскім, Маскоўскім і Заводскім, дзе будаўніцтва жылля ідзе больш інтэнсіўна, чым развіццё інфраструктуры, адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

У выніку павелічэння колькасці аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання да 2014 года гэтыя паказчыкі павялічацца да 600 кв. м гандлёвых плошчаў і 44 пасадачных месцаў на тысячу насельніцтва.

Аднак і гэтыя лічбы будуць для Беларусі нездавальняльнымі ў параўнанні з суседнімі краінамі, падкрэсліў Табанюхаў. У якасці прыкладу ён назваў Літву, дзе на аднаго чалавека прыпадае 1 кв. м гандлёвай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?