Гэта — супрацьлегласць энергетычных напояў. Новыя расслабляльныя напоі могуць зняць стрэс і трывогу і нават дапамагчы заснуць. Але гэтыя напоі не прайшлі строгіх клінічных выпрабаванняў і прынамсі некаторыя іх інгрэдыенты выклікаюць сумневы.
Пад расслабленнем не маецца на ўвазе джын-тонік. Гэта новыя напоі змяшчаюць экстракты раслін ці нават натуральныя чалавечыя гармоны. Яны дапамагаюць расслабіцца без шкоды для арганізму, якую прыносіць алкаголь. Некаторыя змяшчаюць цукар, іншыя — нізкакаларыйныя падсалоджвальнікі.
Амаль 100 відаў новых расслабляльных напояў з’явілася на амерыканскім рынку за апошнія тры гады.
Многія напоі травяныя і могуць выкарыстоўвацца ў гарманальнай тэрапіі, але таксама могуць мець і пабочныя эфекты, гавораць навукоўцы.
Напрыклад, корань п’янкога перцу, які таксама мае назву кава-кава, — інгрэдыент аднаго з відаў содавай — навукоўцы прызнаюць першакласным сродкам у лекаванні трывожнасці. Але прымаць яго рэкамендуецца толькі людзям, якім быў пастаўлены дыягназ «трывожнасць», а не тым, у каго звычайны стрэс.
Кава-каву варта ўжываць з асцярогай, асабліва людзям, у якіх ёсць рызыка зарабіць праблемы з печанню, бо справа можа дайсці да пячоначнай недастатковасці і неабходнасці перасадкі гэтага органа, кажуць навукоўцы.
Таксама трэба працаваць над знішчэннем прычынаў бяссонніцы і стрэсу, а не спяшацца хутка, з дапамогай таблетак, выправіць яе наступсты. Не бывае чароўнай таблеткі ад жыццёвых праблем. Лад жыцця — вось над чым трэба працаваць у першую чаргу.