Улады польскага горада Радам паставяць помнік беларускім пілотам, якія ў жніўні мінулага года цаной сваіх жыццяў не далі ўпасці на жылыя дамы самалёце, пацярпеламу катастрофу падчас авіяшоў.

Манумент ўжо гатовы і будзе адкрыты ў красавіку.

На двухметровым гранітным помніку намаляваны самалёт СУ-27 і два крыжы — усходні, які звычайна называюць праваслаўным, і заходні, які звычайна называюць каталіцкім. У афармленні манумента выкарыстаны лапаткі турбіны штурмавіка, знойдзеныя на месцы катастрофы.

26 сакавіка, у гарнізонным храме ў Радаме будзе адкрыта памятная дошка з прозвішчамі загінулых лётчыкаў. Памінальную імшу правядзе палявы біскуп Польскай арміі Тадэвуш Плоскі. У мемарыяльнай цырымоніі будуць удзельнічаць галоўнакамандуючы ваенна-паветранымі сіламі Польшчы генерал Анджэй Бласік і мэр горада Радам Анджэй Каштаўняк.

Беларускі знішчальнік Су-27, які пілатавалі намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем УВС і войскаў СПА беларускі палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч, разбіўся 30 жніўня 2009 года на традыцыйным авіяшоу ў Радаме.

Самалёт упаў далёка ад гледачоў, у двух кіламетрах ад аэрадрома. Па словах відавочцаў, ён ляцеў вельмі нізка над лесам і ўпаў у 100 метрах ад жылых дамоў. Калі б пілоты вырашылі катапультавацца, то самалёт дакладна упаў бы на жылыя дамы ў населеным пункце Маленчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?