Камічная сітуацыя здарылася ў нядзелю, калі Папа Бенедыкт XVI звяртаўся з казанню да вернікаў з акна сваіх апартаментаў.

Паводле традыцыі, Бенедыкт XVI выпусціў галубоў. Адзін з іх адразу ж паляцеў, другі сеў на падваконне, а трэці ўцёк і пачаў лётаць па апартаментах.

Папа павярнуўся спіной да вернікаў і з цікавасцю назіраў доўгі час, як яго падручныя спрабавалі злавіць птушку. Урэшце можна было пачуць, як адзін з іх усклікнуў: «Я злавіў яго!».

Пасля гэтага голуба‑ўцекача перадалі назад да Папы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?