Фота: Cuneyt Karadag / Anadolu via Getty Images

Фота: Cuneyt Karadag / Anadolu via Getty Images

Яго і яшчэ некалькіх чалавек Штайнмаер узяў у паездку як прадстаўнікоў нямецка-турэцкай міграцыі, піша Bild.de.

Акрамя таго, на борце самалёта Штайнмаера аказалася 60 кілаграм мяса для турэцкага дзёнер-кебаба. У час урачыстага прыёму ў летняй рэзідэнцыі пасла ФРГ прэзідэнт Германіі дапамагаў гатаваць страву.

Візіт Штайнмаера быў прымеркаваны да 100-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Германіяй і Турцыяй.

На сённяшні дзень у Нямеччыне пражывае каля трох мільёнаў чалавек турэцкага паходжання. Па словах Штайнмаера, яны «дапамагаюць фармаваць і фармуюць наша грамадства». Рабочыя мігранты з Турцыі сталі прыязджаць у ФРГ, пачынаючы з 1960-х гадоў.

Візіт у Турцыю — няпростае падарожжа для Штайнмаера. Справа ў тым, што прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган апошнім часам палохае Захад, апелюючы да баевікоў ХАМАС. Так, усяго тры дні таму Эрдаган прыняў у Анкары кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ХАМАС Ісмаіла Ханію і назваў тэрарыстычную арганізацыю «групай супраціву».​

Падчас публічнага выступу Штайнмаера ў Турцыі некалькі дзясяткаў чалавек спрабавалі сарваць ягоную прамову лозунгамі з асуджэннем Нямеччыны і Ізраіля. Некаторыя ўдзельнікі акцыі трымалі ў руках фотаздымкі, на якіх прэм'ер-міністру Ізраіля Біньяміну Нетаньяху і Штайнмаеру былі прымаляваныя вусы Адольфа Гітлера. Сам Эрдаган у гэты час знаходзіўся з афіцыйным візітам у Іраку.

Чытайце таксама:

Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя

Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?

Запяканка з шакаладам і кебаб: што з'явілася ў школьным меню пасля канікул

label.reaction.like
2
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
8
label.reaction.omg
5
label.reaction.sad
2
label.reaction.anger
0