Літва плануе ўзмацніць межы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта міністр абароны Лаўрынас Кашчунас дамовіўся з кіраўніком МУС Агне Білатайце. 

Міністры заклікалі ў самыя кароткія тэрміны перадаць памежнікам цяжкае ўзбраенне і выбудаваць сістэму ўмацаванняў. Мяркуецца, што памежнікі і структуры МУС атрымаюць цяжкія кулямёты. 

Кашчунас мяркуе, што неабходна правесці ўмацаванне мяжы да канца лета. 

«Неабходна больш энергіі для таго, каб меры контрмабільнасці зʼявіліся ў канцы лета — пачатку восені. <… > Мы думаем пра жалезабетонных вожыкаў, «зубах дракона», «іспанскіх конях». <… > На гэта запланаваныя грошы, проста трэба паскорыць працэдуры», — цытуе міністра Delfi. 

Акрамя таго, літоўскія ўлады плануюць стварыць у краіне сетку агульнадаступных стрэльбішчаў. Міністры абароны і ўнутраных спраў таксама абмеркавалі ўмацаванні супрацоўніцтва паміж ведамствамі ў пытанні аховы дзяржмяжы.

Чытайце таксама:

Беларусь не атрымлівала ад Польшчы інфармацыі пра затрыманне беларуса па справе нападу на Волкава — МЗС

«Выпалім жалезам». Туск паведаміў, што напад на паплечніка Навальнага заказаў беларус

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Клас
11
Панылы сорам
14
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
5