Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

На Гродзеншчыне міліцыя затрымала серыйнага выкрадальніка туй. 44-гадовы мужчына дзейнічаў з 2016 года, і яго не маглі злавіць.

Зарабляў гродзенец у садовых таварыствах у раёне вёскі Тарусічы. Мужчына выбіраў момант, калі гаспадары дачных участкаў адсутнічалі, і выкопваў дэкаратыўныя расліны, паведамілі ў міліцыі Гродзенскай вобласці.

Частку туй ён прадаваў, у тым ліку праз Інтэрнэт, частку высадзіў на сваім участку. Усяго за восем гадоў мужчына выкапаў больш за сотню дрэў.

Акрамя туй, гродзенец выносіў з сабой садовы інструмент і будматэрыялы: ён выкраў тры дзясяткі металічных заборных секцый і ўпакоўкі пенапласту. Затрымаць мужчыну ўдалося, калі адна з дачніц заўважыла чужога чалавека на суседскім участку, і вырашыла патэлефанаваць у міліцыю.

Цяпер высвятляюцца ўсе пацярпелыя па гэтай справе.

label.reaction.like
6
label.reaction.facepalm
7
label.reaction.smile
2
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
4