Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

У пачатку красавіка сілавікі правялі рэйд у Дуброўне: за падпіскі і рэпосты арыштавалі не менш за чатыры чалавекі. Сярод іх быў Андрэй Марачаў – інжынер-механік Дубровенскага льнозавода, які працуе на прадпрыемстве больш за 20 гадоў.

Марачаў неаднаразова атрымліваў граматы і падзякі ад кіраўніцтва і чыноўнікаў. У яго ёсць ганаровыя граматы ад Мінсельгасхарча і Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, паведамляе «Віцебск, я гуляю». 

Інжынера затрымалі за рэпост у «Аднакласніках». Ён атрымаў трое сутак арышту. Акрамя таго, у яго канфіскавалі сістэмны блок.

Чытайце таксама:

Маладога біёлага судзяць за фінансаванне «экстрэмізму»

Зняволены відэааператар Вячаслаў Лазараў у калоніі захварэў на пнеўманію

За зачыненымі дзвярыма судзяць 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
14