Кантэйнеры ў Мінску. Фота: Партал камунальнай пісьменнасці

Кантэйнеры ў Мінску. Фота: Партал камунальнай пісьменнасці

«Раздзельны збор смецця — ключавы крок да экалагічна чыстай будучыні. Нашы намаганні сталі падмуркам экалагічнай адказнасці ў горадзе. Укараненне новай сістэмы можа сцерці гэта дасягненне», — гаворыцца ў петыцыі. 

Прапанаваныя змены, паводле аўтараў петыцыі, падарвуць экалагічныя памкненні і прывядуць да росту колькасці незапатрабаваных адходаў.

Яны просяць захаваць раздзельны збор смецця і працягнуць падтрымліваць сістэму, якая спрыяе экалагічнай чысціні і свядомаму выкарыстанню рэсурсаў.

Днямі стала вядома, што мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы прапанавалі перайсці на двухкантэйнерную сістэму сартавання смецця, адмовіўшыся ад паўсюднай устаноўкі каляровых бакаў для розных відаў адходаў.

Як растлумачылі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы (МГЖГ), такая двухкантэйнерная сістэма была б зручнейшай для горада: адзін від смеццевых бакаў прапанавалі выкарыстоўваць для збору ўсіх відаў бытавых адкідаў, другі — выключна для адсартаванай другаснай сыравіны.

Цяпер на большасці смеццевых пляцовак можна ўбачыць тры віды бакаў для другаснай сыравіны: зялёнага — для паперы, жоўтага — для пластыка, сіняга — для шкла. Калі ініцыятыва МГЖГ будзе адобрана ўладамі, іх усё заменяць адным агульным кантэйнерам.

Паводле слоў сталічных камунальнікаў, цяпер такую сістэму агульных кантэйнераў для другаснай сыравіны ў якасці эксперыменту тэстуюць у асобных раёнах Мінска і іх спецыялісты «вывучаюць, як рэагуюць на новаўвядзенне жыхары».

Адысці ад асобных кантэйнераў для рознага віду смецця вырашылі праз тое, што цяперашняя схема сартавання смецця так і не запрацавала ў тым выглядзе, у якім яна была запланаваная ў праграмных дакументах.

На практыцы ў спецыяльныя кантэйнеры для другаснай сыравіны нярэдка выкідваюць тое, што туды трапляць не павінна, з-за чаго змесціва пасля збору ўсё роўна даводзіцца сартаваць.

Чытайце таксама:

Сёлета ў мінскіх дварах паставяць 390 модульных кантэйнерных пляцовак

У Фларыдзе на дах дома звалілася касмічнае смецце

«Прадала стары дом па частках і ашчадзіла $5000». Беларуска падзялілася карысным лайфхакам, які можа спатрэбіцца ў жыцці

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0