Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Як паведамілі ва ўпраўленні паліцыі, каля 02:40 ночы ў памежным пункце Меднікі (Мядзінінкай) (з беларускага боку — «Каменны Лог»), у ангары віленскай тэрытарыяльнай мытні, правяралі Porsche Cayenne.

У ходзе праверкі раптам узнік пажар, падчас якога загарэўся аўтамабіль, а таксама ангар аўтатэхагляду і адміністрацыйная частка будынка. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Страты падлічваюцца. Чыноўнікі расследуюць знішчэнне або пашкоджанне маёмасці па неасцярожнасці і высвятляюць прычыну пажару.

Да тушэння пажару былі прыцягнутыя восем аўтацыстэрнаў, дзве аўталесвіцы і штабны аўтамабіль.

«Падчас надгляду аўтамабіля ў ангары Віленскай тэрытарыяльнай мытні ўзнік пажар, згарэў аўтамабіль, згарэў надгляны ангар і частка адміністрацыйнага будынка», — паведаміў прадстаўнік мытні Вітаўтас Ражанскас.

Як паведамілі ў Дэпартаменце пажарнай аховы і выратавання Літвы, пажар быў ліквідаваны каля 7:00 раніцы.

Літоўскі бок часова не прапускае транспарт.

Акрамя пункту пропуску «Меднікі» («Мядзінінкай») — «Каменны Лог», на літоўскай мяжы працуе толькі адзін КПП «Шальчынінкай» — «Беняконі».

Клас
4
Панылы сорам
17
Ха-ха
10
Ого
14
Сумна
8
Абуральна
10