Валянціна Жукоўская, фота з яе старонкі Укантакце
Затрыманая — Валянціна Жукоўская. Ёй 38 гадоў, і яна жыхарка Брэста.
Яе судзілі па «справе карагодаў» 7 мая 2021-га. Гэта адна з найбуйнейшых групавых справаў у Беларусі, па якой асудзілі больш за 100 чалавек. 13 верасня жыхары Брэста выйшлі на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Валянціне тады прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі».
Сёння канал брэсцкага ГУБАЗіКа апублікаваў новае відэа з Валянцінай. У ім яна кажа, што яе затрымалі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020-га. Цяпер жанчыне можа пагражаць новая крымінальная справа і суд.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»