Фота: Wikimedia Commons

Фота: Wikimedia Commons

Трыпальская ЦЭС у Кіеўскай вобласці была цалкам знішчана ў выніку ракетных удараў расійскай арміі.

Пасля прылёту ў турбінным цэху пачаўся магутны пажар. Усіх работнікаў удалося эвакуіраваць, ніхто не пацярпеў, паведамляе «Цэнтрэнерга».

Трыпальская ЦЭС генеравала больш за палову электраэнергіі ў Кіеўскай вобласці. Акрамя таго, станцыя сілкавала Жытомірскую і Чарнігаўскую вобласці.

У Харкаўскай вобласці раней была знішчана Зміеўская ЦЭС, Углегорская станцыя была акупаваная расійскімі войскамі. Як паведамляе УНІАН, пасля разбурэння Трыпальскай ЦЭС «Цэнтрэнерга» страціла 100% генерацыі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16