Паводле МНС, жанчына, 1995 года нараджэння, знаходзілася ў вадзе без адзення і прытомнасці.
Выратаваў жанчыну Сяргей Захаранка — работнік універсітэта МНС. Разам з жонкай, паводле прэс-службы МНС, ён якраз гуляў каля канала і ўбачыў, што метрах у пяці ад берага знаходзіцца жанчына.
Захаранка выцягнуў дзяўчыну на бераг, зрабіў рэанімацыйныя дзеянні.
Медыкі дыягнаставалі ў пацярпелай «стан пасля патаплення». Яе шпіталізавалі. У якім яна цяпер стане, не паведамляецца.
Чытайце таксама:
На пажары ў Талачынскім раёне загінулі тры чалавекі
4
1
0
5
11
0