Узброеныя сілы Украіны падчас новага контрнаступу збіраюцца знішчыць Крымскі мост, які злучае Расію і анексаваны Крым, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Мы гэтага вельмі хочам», — сказаў украінскі лідар у інтэрв'ю нямецкай медыягрупе Axel Springer. Ён таксама дадаў, што ўдары будуць накіраваны не толькі на Крымскі мост.

«Гаворка ідзе пра аб'екты інфраструктуры, якія з'яўляюцца вайсковай цэллю. Гаворка ідзе пра масты, пра аэрадромы, з якіх узлятаюць самалёты», — удакладніў Зяленскі.

Паводле яго слоў, план новага контрнаступу ўжо складзены, але для яго рэалізацыі патрэбна вайсковая дапамога ЗША, у тым ліку сучасная зброя. Шанцы на поспех Зяленскі звязаў не з «колькасцю людзей», а якасцю ўзбраенняў, піша The Moscow Times.

Пра тое, што ўкраінская разведка рыхтуе трэці напад на Крымскі мост у першым паўгоддзі 2024 года, раней паведамлялі ўкраінскія крыніцы The Guardian. Па іх даных, ГУР Украіны ўжо валодае «большай часткай сродкаў для дасягнення гэтай мэты».

Кіраўнік ведамства Кірыла Буданаў адзначаў, што Расія добра абараняе Крымскі мост, але над гэтым пытаннем «працуюць».

Чытайце таксама:

Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Над Чорным морам упаў расійскі верталёт Мі-24

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1