Фота: Julia Borodun Belarus Health Ministry via AP

Фота: Julia Borodun Belarus Health Ministry via AP

Выпадкаў цяжкага працякання кавід-інфекцыі няма. Пра гэта распавёў старшыня Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, пішуць Мінск-навіны.

— Многія людзі перахварэлі, некаторыя па некалькі разоў, — адзначыў Юркевіч. — Таксама актыўна прышчапляліся, таму сфармавалася імунная праслойка.

Разам з тым, сёння зрабіць прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі — не праблема. Вакцыны, у тым ліку для бустэр, ёсць у дзіцячых і ў дарослых паліклініках.

— Вакцынацыя рэкамендавана людзям з аслабленым імунітэтам, з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэм, перш за ўсё з цукровым дыябетам, — растлумачыў Юркевіч.

Нагадаем, што ўлады з ліпеня 2022 года не паведамлялі лічбы захварэлых на кавід.

@nashaniva Хто будзе лекаваць беларусаў? Нелаяльных беларускіх медыкаў мяняюць на мігрантаў #Медицинабеларусь #беларусь #медицина #врачивтиктоке #поликлиника #доктор #минсксейчас #минск #белорусы #беларускаямова ♬ Paris - 3Hzwave

Чытайце таксама:

Будаўніцтва завода па вырабе беларускай вакцыны ад кавіду спынілі

За час пандэміі кавіду звёўся адзін са штамаў грыпу

«У маім калектыве з 20 чалавек прышчэпку зрабілі два — астатнія вакцыны вылілі ва ўмывальнік»

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0