У панядзелак следчая паведаміла Сяргею Каваленка, што яму прызначаная псіхіятрычная экспертыза, а таксама, што абвінавачванні супраць яго перакваліфікаваныя.

Са слоў спадара Каваленкі, цяпер яго абвінавачваюць у парушэнні ўжо двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 339 ч. 1 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненнем гвалту або пагрозай яго прымянення або знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці або адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства) —

да трох гадоў пазбаўлення волі;

363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) — гэты артыкул, у залежнасці ад часткі, прадугледжвае максімальнае пакаранне

да двух ці да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, што крымінальная справа супраць Сяргея Каваленкі ўзбуджаная пасля таго, як ён 7 студзеня вывесіў бел‑чырвона‑белы сцяг на галоўнай ёлцы Віцебска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?