Баі пад Бахмутам. Фота: Alex Babenko / AP

Баі пад Бахмутам. Фота: Alex Babenko / AP

Украіна можа ўступіць у НАТА толькі пасля заканчэння вайны, якую развязала Расійская Федэрацыя. Прадстаўнік Дзярждэпа Мэцью Мілер заявіў, што «гэта працэс, які прасоўваецца», піша УНІАН.

Калі ў яго спыталі, ці была дыскусія наконт графіка ўступлення Украіны ў НАТА, ён адказаў: «Нічога не змянілася наконт ухвалення графіку. Гэта ўсё яшчэ залежыць ад завяршэння вайны».

«У канчатковым выніку гэта працэс, які будзе прасоўвацца далей пасля завяршэння гэтага канфлікту», — заявіў спікер Дзярждэпа ЗША.

Пры гэтым ён удакладніў, што Вашынгтон агучыў сваю пазіцыю па гэтым пытанні, і яна нязменная.

Акрамя таго, Мілер нагадаў, што пра Украіну гаварылі на апошнім міністэрскім пасяджэнні НАТА ў Бруселі на мінулым тыдні. Таксама пытанне абмяркоўвалі падчас сустрэчы дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і кіраўніка МЗС Украіны Дзмітрыя Кулебы.

Чытайце таксама:

Як Трамп збіраецца спыніць вайну Расіі ва Украіне?

У Трампа назвалі фэйкам паведамленне аб ягоным «мірным плане» са здачай тэрыторый Украіны

Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
3