Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не хавае ўзвядзення ліній абароны на мяжы з Беларуссю.

«Што тычыцца беларускага напрамку, тое, што мы будуем рубяжы — гэта не таямніца. І расейцы таксама павінны ведаць. І беларусы таксама або расейцы на тэрыторыі Беларусі, скажам так, павінны ведаць: так, тут ёсць рубяжы, так, тут будуць тры магутныя лініі абароны і тут ёсць войска. Яны гэта павінны ведаць.

І тое, што тут ёсць і «зубы цмока», і супрацьтанкавыя равы — усё гэта трэба ведаць, таямніц няма. Дзякуючы сучаснай тэхніцы ў іх і так гэта ўсё ёсць, скажам адкрыта, але, тым не менш, хаваць гэта не трэба, таму што яны павінны ведаць, што будзе адпор. І грамадства наша, напрыклад, Чарнігаўшчына, павінна ведаць, што тут магутная абарона.

Што тычыцца стратэгіі, то з Беларусі мы пакуль не бачым ніякіх на сёння планаў, пагроз і магчымасцяў», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Другога шанцу ні Украіне, ні Беларусі Пуцін не пакіне. Што чакае акупаваныя тэрыторыі, калі Кіеву не ўдасца іх адбіць

Стала вядома, якія з палітыкаў найбольш папулярныя і ненавісныя ў Еўропе 

Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны

Клас
42
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2