Скрыншот відэа УС РБ

Скрыншот відэа УС РБ

За апошні месяц афіцыйны канал ПВК «Вагнер» па працаўладкаванні апублікаваў 18 паведамленняў пра набор наймітаў для працы ў Афрыцы. Баевікоў на гэты кірунак не рэкрутавалі з сакавіка 2023 года — тады кампанія засяродзілася на стварэнні падраздзяленняў для ўдзелу ў вайне ва Украіне.

Цяпер група «Вагнера» шукае мужчын ва ўзросце ад 22 да 50 гадоў. Кантракт будзе разлічаны на шэсць месяцаў з заробкам ад 240 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 2 600 даляраў) і страхаваннем жыцця. Ад кандыдатаў патрабуюць даведкі ад псіхіятра і нарколага; даведкі аб адсутнасці гепатыту, сіфілісу і ВІЧ; вынікі ЭКГ; правесці санацыю ротавай поласці; даведку аб судзімасці; вайсковы білет; замежны і ўнутраны пашпарт.

З навабранцаў будуць фармаваць як штурмавыя атрады, так і падраздзяленні БПЛА. Паводле звестак «Вёрсткі», вярбоўку праводзяць як у Расіі, так і сярод жыхароў Беларусі.

Рекруцёр ПВК заявіў, што колькасць ахвотных уступіць у арганізацыю для службы ў Афрыцы вялікая. Паводле яго слоў, найміты не хочуць ехаць ва Украіну паміраць, у Афрыцы ж такіх рызык практычна няма.

Інтарэсы ПВК «Вагнер» у Афрыцы пры Прыгожыне распаўсюджваліся на 32 краіны: сярод іх Малі, Мазамбік, ЦАР, Судан, Буркіна-Фасо, Бенін, Эрытрэя, Зімбабвэ, Мадагаскар, Саюз Каморскіх астравоў, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Гвінея, а таксама ПАР, Эфіопія, Габон, Нігерыя. Пасля смерці Прыгожына кампанію ўзначаліў Антон Елізараў, а дзейнасць групы ў Афрыцы як мінімум не спынілася.

Нагадаем, пасля бунту Прыгожына частка «вагнераўцаў» размясцілася ў Беларусі. Найміты займаліся навучаннем вайскоўцаў беларускіх унутраных войскаў і іншых падраздзяленняў. Паводле апошніх звестак, у Беларусі застаюцца каля 300 «вагнераўцаў».

Чытайце таксама:

Белпол: Вагнераўцаў у Беларусі збіраюцца прыняць на службу па кантракце

Карпянкоў расказаў, колькі вайскоўцаў падрыхтавалі вагнераўцы

«Вагнераўцы» навучаюць снайпераў унутраных войск МУС

Брытанская разведка назвала, колькі вагнераўцаў засталося ў Беларусі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12