Гэтая кішачная інфекцыя можа быць выклікана невыкананнем правілаў асабістай гігіены навучэнцамі, паведамляе Мінадукацыі.

У ведамстве настойліва рэкамендуюць не грэбаваць элементарнымі правіламі асабістай гігіены, а менавіта старанна мыць рукі перад прыёмам ежы, пасля наведвання прыбіральні і вуліцы.

Сёння раніцай стала вядома, што ў Мінскую дзіцячую інфекцыйную бальніцу шпіталізавалі семярых ліцэістаў БНТУ.

Паведамлялася, што стан дзяцей стабільны, а іншыя падлеткі, з меншымі скаргамі, знаходзяцца на амбулаторным лячэнні дома.

Сітуацыя знаходзіцца на кантролі міністра Аляксандра Хаджаева і старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0