Прадстаўнік «Кіберпартызанаў» пракаментаваў «Флагштоку» дзеянні групоўкі:

«Выбралі іх, таму што была ідэя размясціць на розных пралукашэнкаўскіх парталах віншаванне з Днём Волі і аб'яву пра актыўны набор у Полк Каліноўскага праз новы бот, які мы стварылі. Цяпер Беларусі вельмі патрэбныя сапраўдныя героі і абаронцы свайго народу, таму мы вырашылі прыцягнуць увагу менавіта да гэтай тэмы.

Пляцоўка для навінаў нам падалася найбольш арганічным рэсурсам для рэалізацыі нашай ідэі. А «Гомельская праўда» якраз з'яўляецца такой пралукашэнкаўскай пляцоўкай. То-бок мы адначасова і віншавалі крэатыўна беларусаў з Днём Волі, і атакавалі варожы рэсурс, і прыцягвалі ўвагу да набору ў ПКК.

Зрабіць было не складана. Мы зрабілі ў той дзень шэраг яшчэ падобных атак». 

Прадстаўнікі «Гомельскай праўды» і чыноўнікі сітуацыю з блакаваннем рэсурсу не каментавалі.

Чытайце таксама:

У Гомелі мясцовыя ўлады адзначылі вызваленне ад Рускай народнай рэспублікі

У Гомелі распісалі міжраённыя квоты на запаўненне залы падчас канцэрту да «Дня яднання Беларусі і Расіі»

Дзяржаўная газета «Гомельская праўда» вырашыла павіншаваць беларусаў з Днём Волі

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1