Фота: Bild

Фота: Bild

Тэхнічны спонсар зборнай Нямеччыны па футболе Adidas забароніць нанясенне 44-га нумара на форму Нямеччыны з-за падабенства з сімвалам нацызму, паведамляе Sport Bild.

Адзначаецца, што праз новы шрыфт на гульнявых майках нумар 44 нагадвае руну «зіг», якая ў 30-40-я гады мінулага стагоддзя служыла сімволікай СС.

Гульцы ў любым выпадку не змаглі б выбраць гэты нумар з-за правілаў турніру, але заўзятары мелі магчымасць замовіць сабе футболку з нумарам 44. Аднак кампанія Adidas вырашыла, што такога быць не павінна.

Зборная Нямеччыны пачне свой шлях на хатнім Еўра-2024 у групе A. Супернікамі падапечных Юльяна Нагельсмана стануць нацыянальныя каманды Шатландыі, Венгрыі і Швейцарыі. Турнір пройдзе з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.

Чытайце таксама:

Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

Зорку зборнай Нямеччыны і мадрыдскага «Рэала» абвінавацілі ў ісламізме з-за паднятага пальца

Чаму зборная Японіі па футболе пачынае ўсе матчы ў дзіўны час? Гульня з КНДР стартавала ў 19:23

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0