Ігар Церахаў. Фота: Ihor Terekhov / Facebook

Ігар Церахаў. Фота: Ihor Terekhov / Facebook

«Эвакуацыя ідзе з вобласці, дзе працягваюцца баявыя дзеянні. І гэтыя людзі едуць у Харкаў. Цяпер у горадзе — 1,3 млн жыхароў. Пакуль ні мы, ні вайскоўцы не бачым падстаў для эвакуацыі з Харкава. Гэта частка расійскіх ІПСА, каб запалохаць і прымусіць нервавацца гараджан», — кажа Церахаў. 

Ён гаворыць, што Расія зараз выкарыстоўвае супраць Харкава новую зброю — снарады большага радыусу дзеяння, але самі акупанты бліжэй да горада не падышлі. Пераважна расіяне бʼюць па Харкаве з Белгарада і вобласці. С-300, па словах Церахава, далятае да Харкава за 40 секунд. Таксама прылятаюць «шахеды», якіх раней не было.

«Я не ведаю, які план у ворага. Ужо разбурана практычна ўся крытычная энергетычная інфраструктура, прыватная таксама разбіта. Расія хоча нас запалохаць, але гэта немагчыма. За два гады мы бачылі розныя ўзроўні пагроз, пачынаючы з ДРГ у самім Харкаве. Былі часы, калі з практычна двухмільённага горада заставалася 300 000. Сітуацыя для энергетычнай галіны вельмі цяжкая», — кажа ён і дадае, што нягледзячы на ​​гэта, «ніхто не апускае рукі».

«Панікі ў горадзе няма. Запалохванні Расіі не працуюць — людзі згуртаваныя. Харкаў — гэта фарпост Украіны. І мы выдатна гэта разумеем«», — падсумаваў Церахаў.

Раней выданне «Медуза», са спасылкай на крыніцы, пісала, што расіяне паспрабуюць захапіць Харкаў і паступова так скончыць вайну.

Чытайце таксама:

Што за забягалаўка з беларускай кухняй, дзе пад ногі кліентаў паклалі сцягі Украіны, Польшчы і ЗША?

Расія патрабуе, каб Украіна арыштавала кіраўніка СБУ

Як у Іспаніі забілі лётчыка Кузьмінава, што перагнаў ва Украіну расійскі верталёт, і што магло яго выдаць

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7