Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што па выніках пасяджэння аперштаба было вырашана перавесці на дыстанцыйнае навучанне ў чацвёртай чвэрці школы «прыгранічных муніцыпалітэтаў плюс Белгарад, плюс Якаўлеўская гарадская акруга».

На ўсіх астатніх тэрыторыях Белгарадскай вобласці, як і было раней, вочнае навучанне, удакладніў кіраўнік рэгіёна. Прычына — абстрэлы з боку Украіны.

Ён таксама заявіў, што 5 тыс. дзяцей ужо вывезены з Белгародскай вобласці ў іншыя рэгіёны Расіі. Учора 1300 дзяцей прыбылі ў Санкт-Пецярбург, Бранск, Махачкалу, напісаў Гладкоў.

19 сакавіка ўлады Белгарадскай вобласці заяўлялі, што прынялі рашэнне вывезці ў іншыя расійскія рэгіёны каля 9 тыс. дзяцей.

Чытайце таксама:

Уладзімір Салаўёў назваў белгарадцаў, якія скардзяцца на абстрэлы, жывёламі

Яшчэ дзве авіябомбы скінулі расійскія самалёты на Белгарадскую вобласць

У выніку абстрэла Белгарада пацярпелі інтэрнат і жылы дом

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0