Андрэй Саннікаў

Андрэй Саннікаў

Ірына Халіп расказала, што два апошнія гады яны пражылі разам з Саннікавым у Варшаве.

«Але цяпер чарговая часовая сепарацыя, бо я на два гады з'ехала ў Чарнагорыю ў Будву на бераг мора разам з [сынам] Данікам. Гэта звязана з асаблівасцямі яго вучобы.

Ён абраў для сябе праграму The International Baccalaureate — міжнародную праграму для двух старэйшых класаў школы, якая вельмі прасунутая, сучасная, і дае вельмі шмат падлетку, які з гэтай праграмай, з гэтым дыпломам выходзіць з крытычным мысленнем, са здольнасцямі аналізаваць і сінтэзаваць, такім сучасным разумным чалавекам. Усе заходнія ўніверсітэты з вялікай асалодай прымаюць на вучобу тых, у каго дыплом міжнароднага бакалаўрыяту. Мы знайшлі цудоўны каледж у Будве і вырашылі, што я правяду разам з Данікам гэтыя два гады там».

Халіп адзначае, што яны з мужам мараць аб жыцці ў Мінску.

«Ён успрымае здымную кватэру ў Варшаве не як дом, а гасцініцу. Доўгатэрміновая замежная камандзіроўка».

Па словах Халіп, Саннікаў сам бы з асалодай паехаў разам з ёй і сынам, але «работа, фонд «Еўрапейская Беларусь» і гэтак далей, нейкія абавязкі яму не даюць такой магчымасці».

Але Саннікаў, як сцвярджае Халіп, часта прыязджае да сямʼі. «Дзякуй богу, з Варшавы да Падгорыцы LOT лятае танна. 50 долараў у адзін бок. Гэта вельмі нядорага», — гаворыць яна.

Чытайце яшчэ:

Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: «Гэта выключна пра ежу. Бываюць такія дзіўныя супадзенні»

Саннікаў: Не хачу, каб Данік чуў ад мяне турэмны пах

Органы апекі прыйшлі па сына Саннікава і Халіп

Клас
16
Панылы сорам
6
Ха-ха
15
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3